Ева Вежнавец стала чарговым беларускім пісьменнікам, твор якога адаптавалі для тэатра і зрабілі спектакль. Маецца на ўвазе аповесць «Па што ідзеш, воўча?» Ініціятарам драматургічнага прачытання твора стала рэжысёр Моніка Дабраўлянская.

Кажа Ева Вежнавец:
– Спадарыня Моніка Дабраўлянская. Прычым гэта такі цуд, мы ж ніколі не былі знаёмыя. Яна раптам з’явілася і сказала, што хоча гэта зрабіць. Яна гэта рабіла вельмі доўга, спыталася ў мяне, куды яна можа паехаць, каб гэтыя гісторыі адчуць. Я яе навучыла з’ездзіць на Падляшша. І вось яна прыехала на Падляшша, паездзіла, адчула гэтую гісторыю. Вы ж ведаеце, што Ганна Свярубская-Кандрацюк піша такія ж самыя рэчы. І тут вельмі шмат сапраўды нашага агульнага.
Яна адчула і зрабіла гэта ўсё. Гэта цалкам яе заслуга, дзякуй ёй.
Спектакль «Па што ідзеш, воўча?» быў паказаны ў Беластоку ў рамках міжнароднага тэатральнага фестывалю «Напрамак Усход».


Беларускае Радыё Рацыя