Пастаноўка “Па што ідзеш, воўча?” па творы Евы Вежнавец прайшла з аншлагам у Варшаве. Спектакль – вынік супрацы польскай рэжысёркі Монікі Дабраўлянска з беларуска-польскімі актрысамі.

Пра працу над праектам распавядаюць артысткі Святлана Зелянскоўская і Яўгенія Кульбачная:
– Калі мы рыхтуемся да гэта спектаклю, бачыце, што я іграла сталую жанчыну 102 год, я заўсёды размаўляю з зямлёй, размаўляю з небам, размаўляю са сваімі продкамі, перш чым выйсці на сцэну.
– Для мяне было вельмі цікава, як менавіта польская ражысёрка бачыць гэты твор. Яна ўжо шмат гадоў працуе з беларусамі і для яе чамусьці беларуская тэматыка вельмі цікавая і блізкая. Яна як быццам адчувае нас беларусаў.
Цалкам матэрыял:
Пасля спектаклю ў Музеі Вольнай Беларусі адбылася дыскусія з удзелам артыстак, рэжысёркі і аўтаркі твору.
Вядома, што пастаноўку “Па што ідзеш, воўча?” таксама пакажуць у Варшаве ў сакавіку.





Беларускае Радыё Рацыя






