BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль «Па што ідзеш, воўча?» у Беластоку

5 кастрычніка, у суботу, у межах фэста Kierunek Wschód ў Беластоку адбудзецца прэм’ера спектакля «Па што ідзеш, воўча?» паводле Святланы Курс (Евы Вежнавец).

Дата: 5 кастрычніка. Час: 16.00 і 20.00 (час мясцовы). Месца: Uniwersyteckie Centrum Kultury, Ciołkowskiego 1N, Беласток.

 Будуць два паказы — у 16.00 і 20.00.

Пасля паказу а 16-й адбудзецца сустрэча з камандай праекту і аўтаркай аповесці «Па што ідзеш, воўча?» Святланай Курс.

 Рына — алкагалічка, ей каля 40. Яна вяртаецца з Дармштадта ў сваю родную вёску на Палессі, у Беларусі, на пахаванне сваёй 102-гадовай бабулі. 

За сваё доўгае жыццё бабуля перажыла дзве вайны, дзевяць змен улады і перанос межаў у роднай вёсцы. 

У плыні свядомасці, у якой унутраны маналог унучкі цяжка адрозніць ад маналогу бабулі, падымаецца доўга забытая і падаўленая тэма: каланізацыя Усходняй Еўропы. 

Удзел бяруць Моніка Давідзюк, Вольга Грыгараш, Яўгенія Кульбачная, Святлана Зелянкоўская

Рэжысура і сцэнічны дызайн — Моніка Дабраўлянска

Мовы — беларуская, польская, украінская, руская, нямецкая. 

Праграму фэста цалкам глядзіце па спасылцы.

Арганізатары