BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль «Паветра. Абезгалоўліванне Шымона Грыга» ў Тыкоціне

Тыкоцінскі аматарскі тэатр прэзентаваў у сценах Тыкоцінскага замку спектакль «Паветра. Сцэна другая: Абезгалоўліванне Шымона Грыга». Гэтая пастаноўска аўтарства Эвы Врочыньскай з’явілася дзякуючы цеснай супрацы актораў мясцовага тэатра з беларускімі акторамі ды музыкамі.

Спектакль «Паветра. Сцэна ІІ: Абезгалоўліванне Шымона Грыга» ў Тыкоціне

Гаворыць рэжысёр пастаноўкі – Васіль Калач, які і сыграў галоўную ролю Шымона Грыга.

-Гэта рэальны чалавек, які быў прагавораны да смерці ў Тыкоціне. І якому ўсё ж такі адсяклі галаву. Зразумела, у гэтым спектаклі ён рамантызаваны, таму што мы не ведаем дакладна, хто ён быў, адкуль ён быў. Вядома, што ён быў пры гарнізоне ў Тыкоцінскім замку і што за выпадковае забойства ландвойта быў асуджаны на смерць.

«Паветра. Сцэна другая: Абезгалоўліванне Шымона Грыга» – гэта другая частка трылогіі, прысвечанай падзеям, што адбыліся ў старажытным Тыкоціне ў часы «шведскага патопу» і «паўночнай вайны».

Зараз акторамі Тыкоцінскага аматарскага тэатру ідзе праца над заключнай трэцяй яе часткай.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя