BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль паводле казак Уладзіміра Караткевіча ў Варшаве

31 студзеня у Варшаве пакажуць спектакль паводле казак Уладзіміра Караткевіча. У пастаноўцы Алена Баярава і Васіль Дранько-Майсюк разыгрываюць як класічныя казкі Караткевіча, так і малавядомыя, але не меней цікавыя. 

Сярод персанажаў – дзівы аднавокія, чэрці, татара-манголы, гіганцкія пчолы ды іншыя дзівосныя стварэнні, прыдуманыя фантазіяй Караткевіча. Будзе весела!

Уваход вольны.

Спектакль адбудзецца ў Беларускай Школцы Akademia Dobrej Edukacji (ul. Skierniewicka, 21).

Пачатак а 13:30.

Спектакль ладзіцца ў межах праграмы “ArtPower Belarus”.

Арганізатары