BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль-перформанс “Цесля” паказалі ў Варшаве

У цэнтры пастаноўкі – складаны лёс беларускага майстра, які збіраецца пераязджаць да дачкі ў Польшчу.

Пра сам твор і падзею ў Варшаве распавялі акцёры Сяргей Тоўсцікаў, Эмілія Пранскутэ, Вячаслаў Красулін і Вольга Каралёнак.

– Наш прыезд у Варшаву – гэта суцэльнае імправізацыя. Таму што рэпетавалі мы онлайн.

– Звычайна я займаўся музычнай афарбоўкай мерапрыемстваў толькі на аматарскім узроўні, тут больш сур’ёзна.

– Мы гэты вобраз стваралі, яго амаль што не было ў гэтай п’есе. Мы яго самі прыдумлялі, было гэта весела, хацелася ўвасобіць гэты вобраз чыноўніцы, які ўсім павінен быць знаёмы.

– У нас ва ўсіх аднолькавыя болевыя кропкі, і мы ўсе аднолькава адчуваем гэты боль, гэтую радасць, гэты беларускі гумар, гэтую беларускую бяду. У нас, дзякуй богу, ёсць самаіронія, як наш імунітэт.

Імпрэза адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя