BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль пра жыццё і творчасць мастачкі Алены Кіш прэзентавалі ў Вільні

Спектакль пра жыццё і творчасць мастачкі Алены Кіш прэзентавалі ў Вільні падчас “Ночы музеяў”.

Паводле акцёра, выкладчыка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Аляксандра Марчанкі, спектакль “Прымітывы” пра Алену Кіш быў пастаўлены ў Менску ў 2019 годзе ў прасторы OK16, але ў Вільні ён паўстаў у новай інтэрпрэтацыі ў дзвюх частках у выкананні студэнтаў ЕГУ. У ім апавядаецца не толькі пра Алену Кіш, але і пра Марыю Прымачэнка, якая таксама з’яўляецца прадстаўніцай наіўнага мастацтва, жыла ва Украіне.

Як кажа Аляксандр Марчанка, звестак пра Алену Кіш засталося няшмат:

– Мне падалося, што трэба ўсё ж такі ў гэта паглыбляцца, трэба сапраўды нейкім чынам паспрабаваць знайсці тое, што можа быць падставай для п’есы, напрыклад. І потым для таго, каб на падставе гэтага тэксту ўжо зрабіць спектакль.

Прадстаўніца наіўнага мастацтва Алена Кіш жыла на Случчыне і стварала маляваныя дываны для сваіх землякоў, каб выжыць, за гэта ёй плацілі прадуктамі харчавання. Жыццё яе абарвалася трагічна ў 1949 годзе, мастачка ўтапілася ў рацэ. Па адных звестках, гэта была трагічная выпадковасць, па іншых – жанчына ўчыніла самагубства, каб не быць цяжарам для сваіх родных.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя