BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль «Прыгоды Яны ў чароўным лесе» ў Вільні

У пятніцу, 27 снежня, у Вільні пакажуць калядны спектакль «Прыгоды Яны ў чароўным лесе» на беларускай мове.

Дата: 27 снежня. Час: 14.00 (час мясцовы).

Месца: «Vileišio18N» (2-гі паверх), P. Vileišio g. 18N, Вільня. 

Яна — дзяўчынка-падлетак, якая да гэтага часу захоўвае веру ў Зюзю, дабро і цуды.

 За гэта з яе здзекуюцца ў класе і вымушаюць адправіцца ноччу ў лес, каб даказаць існаванне Зюзі. 

Яна пераадольвае свой страх і ўваходзіць у начны казачны лес, дзе з першых хвілін трапляе на незвычайную памежную заставу, якая складаецца з Лешага, Ягі і Кікімары… 

Гэта гісторыя пра веру, пра экалогію, а галоўнае, пра дабро, якога павінна быць як мага больш у сэрцы кожнага з нас. 

Рэжысёр — Сяргей Здаранкоў

 Кампазітар — Віталь Лявонаў

Акцёры:

Яна — Сафi Раўнейка 

Лёва (Лясун) — Дзмітрый Рачкоўскі 

Кікі (Кікімара) — Аксана Чывелева, Насця Ушакова 

Ягуся (Яга) — Марына Здаранкова 

Зюзя — Алег Мяцеліца

 Вядзьмар — Сяргей Толсцікаў 

Квіткі коштам ад 12 еўра бярыце па спасылцы. Будуць таксама паказы на рускай мове — шукайце па той жа спасылцы.

Арганізатары