BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль «Сумны суп» у Беластоку

У суботу, 1 лютага, тэатр «Прыехалі» грае ў Беластоку спектакль «Сумны суп» па апавяданнях Вольгі Гапеевай.

У гульнявой форме акцёры даносяць глыбокія думкі пра эмпатыю і крыўду, унікальнасць асобы, яе поглядаў і магчымасць зрабіцца кім заўгодна.

 І дзеці, і дарослыя знойдуць тут штосьці каштоўнае, штосьці сваё.

Рэжысёр — Аляксандр Енджэеўскі 

Мастачка — Кацярына Еўдакімава 

Музыка — Віталь Лявонаў 

Ролі выконваюць Настасся Суханосік і Аляксандр Енджэеўскі.

Уваход — рэкамендаваны данат у 25 злотых дарослым і ў 20 злотых дзецям.