BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль “Віця” працягвае тур

Пасля аншлагаў у Беластоку, спектакль “Віця”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння беларускага дзіцячага паэта Віктара Шведа, працягвае свой тур па Падляшшы.

Як распавяла арганізатар, намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Ілона Карпюк, спектакль едзе ў Гайнаўку 11 і 12 чэрвеня, а ўжо 16 і 18 чэрвеня — у Бельск-Падляшскі:

–  Наша мара была такая, калі ўзнікаў спектакль “Віця”, каб яго пабачыла як мага больш дзяцей з нашага рэгіёну. Размова ідзе пра Бельск, адтуль дзеці, якія выступаюць у спектаклі. Таму варта, каб у сваім родным горадзе выступалі для сваіх сяброў, для агульнай грамадскасці. Таксама разам вучыліся ў школах, суcтракаліся на агульных сустрэчах з Віктарам Шведам. Гэта іхнія сённяшнія бацькі і дзяды. Апрача спектакляў, прызначаных для арганізаваных груп школьнікаў, ёсць таксама вечаровыя спектаклі.

Індывідуальныя квіткі можна набыць у дамах культуры Гайнаўкі і Бельска-Падляшскага — у сакратарыяце з панядзелка па пятніцу з 8:00 да 16:00. Для групавых рэзервацый можна звяртацца ў Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.

Тэлефон: 85 730 34 14
Рэзервацыя для груп: +48 537 742 000
Email: [email protected]

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ЦБК