BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль «Віця» ў Беластоку

У нядзелю, 23 сакавіка, у Беластоку ў камернай зале Падляшскай оперы адбудзецца прэм’ера спектакля «Віця» да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Віктара Шведа. Пачатак 14.00.

Віктар Швед нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора. Мы памятаем яго і як аўтара дзіцячых кніг. Ягоная дзіцячая паэзія ўтрымлівае ноткі гумару, якія адначасова і забаўляюць, і вучаць.

Што будзе, калі група сучасных дзяцей патрапіць у свет фантазіі з паэзіі Віктара Шведа?

Атрымаецца штосьці неверагоднае, калі можна спалучыць традыцыі з сучаснасцю, рэп з колавай лірай, а стол дыджэйскі стварыць з канфорак кухоннай пліты.

Якім было дзяцінства Віктара Шведа?

Паэт нарадзіўся між іншым 100 гадоў таму! З тых часоў некаторыя рэчы змяніліся… А можа, гісторыя пра дзіцячыя фантазіі, мары і смеласць іх здзяйсняць — гэта ўніверсальныя рэчы?


Квіткі коштам 20 злотых бярыце ў касе Оперы.

У панядзелак, 24 сакавіка, будуць таксама два адмысловыя паказы для дзяцей: ў 9.00 і 11.00.
 Квіткі коштам 10 злотых замаўляйце па нумары 537 742 000.

Арганізатары