BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль “Віця” ў Гайнаўцы

Пасля цёплага прыёму ў Беластоку, кранальны спектакль “Віця” працягвае сваё турнэ і 11-12 чэрвеня будзе прадстаўлены ў Гайнаўцы. Гэты тэатральны праект прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага дзіцячага паэта Віктара Шведа.

Кажа арганізатар, намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Ілона Карпюк:

Спектакль з аднаго боку спалучае розныя тэатральныя тэхнікі, ёсць і жывыя акцёры, ёсць лялькі, ёсць мноства музыкі, ёсць гісторыі з рэгіёнаў. Біяграфія Віктара Iведа таксама абапіраецца на агульнай гісторыі яго жыцця да Другой сусветнай вайны. Спачатку ў родным Моры, а пасля ў школе ў Орлі, яго прыгоды, сяброўства, выклікі, штодзённыя праблемы і хваляванні дзіцячыя. А пасля адно асноўнае пытанне: што зрабіць, каб жыццё было такім, якім мы захочам яго бачыць і што зрабіць, каб быць шчаслівым у гэтым жыцці?

Паказы 11 чэрвеня пройдуць у Гайнаўскім доме культуры, вул. Тамары Саланевіч, 4, а
13:30 – для арганізаваных груп (цана квітка 10 злотых) і а 18:00 – для індывідуальных гледачоў (цана квітка 20 злотых). 12 чэрвеня  там жа пройдуць спектаклі для школ і садкоў а 9:00 і а 11:00, кошт квітка – 10 злотых.

Тэлефон: 85 730 34 14
Рэзервацыя для груп: +48 537 742 000
Email: [email protected]


Беларускае Радыё Рацыя

Фота ЦБК