Спектакль «Заяц варыць піва» паводле твораў Уладзіміра Караткевіча паказалі ў Варшаве. Яго прэзентавала беларуская тэатральная студыя “Купалінка”.

Эмоцыямі пасля імпрэзы падзяліліся актрысы Паліна і Караліна:
– Я вельмі рада, што мы нарэшце паказалі спектакль. Апошні тыдзень быў цяжкім, мы рэпетавалі кожны дзень. І толькі сёння, калі спектакль адбыўся, можна выдыхнуць. І вялікая радасць, што людзям гэта спадабалася.
– Для мяне вельмі хутка праляцеў спектакль. Я нават не заўважыла як прамінулі гэтыя 50 хвілін. І ў самым канцы, калі адчула, што гледачам спадабалася, то тады супакоілася.
Падзея адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі. Спектакль ішоў на беларускай мове з польскімі субтытрамі.
Цалкам матэрыял:







Беларускае радыё Рацыя






