Беларускае тэатральнае мастацтва ў Беластоку. Тут рыхтуецца тэатральны фестываль «Напрамак Усход», ужо ў 9 раз прыедуць калектывы з усходу. Беларусь прадстаўляюць акторы незалежнай тэатральная група «Вольныя Купалаўцы», яны пакажуць 5 кастрычніка спектакль – «Зекамерон» па аднайменнай кнізе апавяданняў палітвязня, адваката Максіма Знака.

Расказвае Ілона Карпюк з Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, які выступае партнёрам фестывалю:
-Паглядзець па-іншаму на гэты зусім іншы для нас свет і зразумець сутнасць пытання: як вытрымаць у такіх абставінах? Спектакль перш за ўсё, як захоўваць чалавечую годнасць у гэтых абсурдальных абставінах. Максім глядзіць на гэта не толькі як вязень, як пісьменнік, але і як адвакат. Таму варта паглядзець гэты спектакль.
Яшчэ 9 гадоў таму, фестываль «Напрамак Усход» у Беластоку пачынаўся менавіта з супрацоўніцтва, якое завязалася паміж Беластоцкім драматычным тэатрам і творчымі пляцоўкамі з Менску. Цяпер дзяржаўныя тэатры не запрашаюць, беларускае мастацтва прэзентуюць незалежныя групы, кажа намеснік дырэктара беластоцкага тэатру – Марэк Тышкевіч:
-Сябры пазнаюцца ў розных сітуацыях. Зараз такі час, і мы запрашаем да супрацы незалежныя групы.
«Купалаўцы» ў Беластоку два разы пакажуць спектакль «Зэканерон» ў нядзелю 5 кастрычніка, інфармацыя на сайце драматычная тэатру, там поўная праграма сёлетняга фестывалю «Напрамак Усход», які пройдзе з трэцяга да дзявятага кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя






