5 і 6 чэрвеня каханенькія-родненькія Купалаўцы граюць спектакль «Зэкамерон» на Scena Przodownik (Olesińska 21) паводле твораў Максіма Знака. Пачатак 19.00.

Максім Знак асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі. Бо не пабаяўся скарыстацца сваім правам на ўдзел у палітычным жыцці краіны.
Ён напісаў свой «Зэкамерон» у камеры папярэдняга зняволення.
Купалаўцы Сяргей Чуб і Алег Гарбуз разам з Уладзімірам Пугачам маюць гонар спрычыніцца да творчасці Максіма і падзяліцца з вамі сваімі ўражаннямі.
Квіткі коштам ад 90 злотых набывайце па спасылцы.
Арганізатары






