BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Спеўны сход” Познані пераклаў фінскую польку на беларускую мову

Сустрэчы па аўторках і пятніцах, новы рэліз фінскай полькі ў перакладзе на беларускую ды выступ у падтрымку Украіны ў Бараку культуру ўжо ў бліжэйшую суботу, 28 лютага. Гэта апошнія навіны беларускай ініцыятывы Poznański Śpeŭny Schod.

Познань

Кажа куратарка хору Poznański Śpeŭny Schod Алёна Гіранок:

–  Можам пахваліцца і ўсіх запрасіць слухаць на ўсіх платформах наш новы рэліз. Гэта фінская полька ў перакладзе на беларускую. Нарэшце ўсе могуць даведацца пра што яна. І зрабіў пераклад тэксту наш дырыжор Ілля Сініца. Ён у нас і паэт, і філолаг, і дырыжор, і музыка. Там пяць у адным. І таму ў нас вось атрымалася такая фінская полька, якую мы жартаўліва называем паміж сабой пінская полька. І запрашаем яе паслухаць усіх.

Інфармацыя пра Poznański Śpeŭny Schod даступная на спецыяльна творанай старонцы ў фэйсбук пад такой жа назвай ці ў інстаграм chor_poznanski_spieuny_schod.

Беларускае Радыё Рацыя