BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спявачка ČORNABROVA запусціла краўдфандынг на новы альбом

Беларуская спявачка ČORNABROVA (яна ж – Паліна Дабравольская) запусціла краўдфандынг на новы альбом. Рэліз будзе мець назву “COMA”.


Вельмі хочацца, каб новы альбом знайшоў месца не толькі ў сэрцах, але і на паліцах. І мы хочам зрабіць поўнавартасны фотабук, з CD-дыскам, таму што гэта зноў модна. Хочацца зрабіць штосьці вельмі прыгожае, каб людзі маглі ўзяць у рукі альбом, паглядзець на фотаздымкі, пачытаць тэксты, вызначыць сабе нейкія свае любімыя словы і проста атрымаць асалоду.

Падтрымаць музыку можна па спасылцы.

25-га лютага ČORNABROVA выступіць у бары “Карма”. Імпрэза пройдзе з вольным уваходам.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя