Беларуская музыка Юстына Карпіловіч выступіла ў Варшаве падчас фэсту інтэлектуальнай кнігі Pradmova.

На сцэне артыстку падтрымалі яе маці, баяністка Таццяна, і брат, вакаліст Геральд. “Рэпертуар канцэрту быў тэматычным”, – распавяла Юстына.
– Мая задача была стварыць канцэрт спеўнай паэзіі. У прынцыпе ўзяла амаль усе песні, якія ў мяне ёсць на вершы паэтаў, то бок не мае ўласныя тэксты. І вось з іх стварала праграму. Так што гэта было хутка.
РР: Хто прагучаў сярод паэтаў?
– Анхела Эспіноса Руіс, Антаніна Хатэнка, Ванда Марцінш душ Рэйш, пераклад Алега Мінкіна і Таццяна Сапач. Здаецца нікога не забыла.
РР: Са спадарыняй Анхелай, я так думаю, вы даўно знаёмыя?
– Так. Сустракаліся на розных імпрэзах. Я спявала, яна чытала вершы.
Сярод гасцей імпрэзы была і Анхела Эспіноса.
Канцэрт Юстыны Карпіловіч адбыўся ў Музеі Вольнай Беларусі.
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя






