Спявачка Мэрыем Герасіменка эвакуяваная і знаходзіцца ў бяспецы.
Пра гэта паведамляе кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак.
Нагадаем, у жніўні 2021-га году на вуліцы Зыбіцкай у Менску прайшоў вулічны канцэрт Мэрыэм на тэрасе бара «Банкі-бутэлькі». Яна спявала песню ўкраінскага гурта «Океана Эльзи» «Обійми» ў падтрымку Украіны. Дзяўчыну затрымалі і двойчы арыштавалі на 15 сутак, а потым завялі крымінальную справу. Пазней спявачку асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі».