Спявак Іван Вабішчэвіч знаходзіцца ў СІЗА. Гэтую інфармацыю пацвердзілі выданню «Наша Ніва» сябры спевака і шоўмэна, які выступаў пад псеўданімам Дзядзя Ваня. У чым абвінавачваюць Вабішчэвіча, дагэтуль невядома.

Пра затрыманне спевака стала вядома нядаўна, але свае сацсеткі, якія актыўна вёў, музыка не абнаўляе з канца верасня. Раней крыніца «Нашай нівы» выказвала меркаванне, што да шоўмена маглі прыйсці праз палітычныя прычыны. Таксама знаёмыя Вабішчэвіча тэарэтычна дапускалі, што прычынай арышту маглі стацца і іншыя пытанні – напрыклад, грашовыя.
Беларускае Радыё Рацыя