Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Паводле іх, яго выклікалі ў міліцыю для «размовы», але Корж замест гэтага з’ехаў з Беларусі.
Паведамляецца, што нагодай для «выкліку на размову» было тое, што «Корж на замежных канцэртах скача з БЧБ і топіць за ўкраінскіх тэрарыстаў».
Макс Корж — адзін з самых вядомых беларускіх спевакоў. Апошнія гады ён не выступаў у Беларусі, бо яго ўнеслі ў чорны спіс. Праз сваю антываенную пазіцыю артыст не можа даваць канцэрты і ў Расеі, дзе ў яго вялізная аўдыторыя.
У 2022 годзе пасля пачатку вайны ён выпусціў песню «Свой дом». Там ёсць наступныя радкі: «Тот прав, кто защищает свой дом». У другія ўгодкі вайны прэзентаваў песню «Халодная раніца»