Урад у Беларусі вызначыў, што чарговы Дзень беларускага пісьменства мае прайсці ў Лідзе, другім па велічыні горадзе Гарадзенскай вобласці. Мерапрыемства запланавана на 7 верасня 2025 года.

Калі казаць пра літаратурныя традыцыі Лідчыны, то ў спіс праславіўшых яе пісьменнікаў можна аднесці пачынальніка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча, паэтэсу Алаізу Пашкевіч (Цётку), паэта-франтавіка Валянціна Таўлая.