BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стала вядома, колькі каштуе стварэнне беларускага YouTube

Беларускі аналаг YouTube, які атрымаў назву videobel.by, збіраюцца запусціць 12 верасня. Там будуць паказваць у асноўным дзяржТБ. «Кіберпартызанам» сталі вядомы некаторыя дэталі пра гэты праект.

Фота: newsweekly.by

Інфармацыйнае агенцтва БелТА на загад Лукашэнкі занялося праектам беларускага відэасэрвісу з пачатку 2023 года. У першы год спадзяюцца максімум на 3 тысячы наведвальнікаў адначасова. А на другі год чакаюць не больш за 20 тысяч адначасовых падключэнняў і да 50 тысяч падчас грамадска значных падзей.

Супрацоўнікі БелТА падлічылі, што ім на першы год трэба 1,5-2 млн. даляраў ЗША, а штогадовыя выдаткі, пачынаючы з другога года, складуць прыкладна 1 млн. даляраў.