Чарговы фестываль TUTAKA пройдзе 16–19 ліпеня 2026 года. Месца правядзення традыцыйнае – Паляна Барык каля Гарадка, Падляшскае ваяводства.

Арганізатары фестывалю пішуць:
Запрашаем на TUTAKA 2026 – найбуйнейшы ў свеце фестываль беларускай культуры і супольнасці!
План такі: будзем слухаць цікавых спікераў, удзельнічаць у дыскусіях і абмеркаваннях, напрацоўваць ідэі для будучыні, спяваць і танчыць з любімымі музыкамі, адкрываць невядомыя імёны, бачыцца са старымі сябрамі і заводзіць новыя знаёмствы. Ды і проста адпачываць целам і душой на паляне сярод маляўнічага лесу.
Калі вы былі з намі – вы ведаеце гэтую атмасферу.
Калі не – самы час адкрыць яе для сябе.
Сёлета на фэст будуць прадавацца квіткі.






