BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стартаваў прыём заявак на фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Узяць удзел могуць асобы і ініцыятывы, якія працуюць з беларускай літаратурай, мовай, мастацтвам, думкай і/або грамадскай тэматыкай – праз тэкст, візуальнае выказванне, перформанс, даследаванне ці іншыя формы.

Заяўкі прымаюцца да 30 ліпеня праз анлайн-форму на сайце фестывалю: pradmova.eu. Абмежаванняў па ўзросце, досведзе або месцы жыхарства няма.

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA – гэта незалежная культурная падзея, што яднае сучасную беларускую думку, слова, вобраз і рух.

Восенню гэтага года PRADMOVA завітае ў чатыры еўрапейскія гарады. Першыя імпрэзы адбудуцца ў Вільні, далей фестываль пройдзе ў Празе, затым завітае ў Познань, а скончыцца вялікім фестывалем у Варшаве. Таксама імпрэзы будуць адбывацца анлайн напрацягу фестывальнага сезону – з кастрычніка па лістапад.