BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стартуе конкурс беларускай драматургіі ў эміграцыі Dramatyzacyja’25

Беларускі Інстытут Тэатра абвясціў конкурс Dramatyzacyja’25, які мае на мэце прасоўванне сучаснай беларускай драматургіі ў эміграцыі.

Ад імя арганізатара кажа Валянціна Мароз:

– Удзельнічаюць беларускія драматургі і якія ідэнтыфікуюць сябе як беларускія драматургі, якія знаходзяцца ў эміграцыі і якія засталіся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Гэта конкурс, які павінен аб’яднаць усіх. Раней, да 2020 года, у нас быў такі конкурс. Гэта быў «WriteBox». На жаль, пасля 2020 года ўсё скончылася. Не ведаю, што зараз пішуць нашыя драматургі.

Удзельнічаць могуць беларускія аўтары незалежна ад месца пражывання. Тэксты прымаюцца на беларускай, рускай і польскай мовах, як з указаннем аўтарства, так і ананімна. Адабраныя работы будуць прадстаўлены ў фармаце перфарматыўных чытанняў на афлайн-мерапрыемстве ў Польшчы, а пераможцы атрымаюць грашовую ўзнагароду. Тэрмін падачы заявак: да 20 студзеня 2026 года.

Тэксты прымаюцца на электронную пошту: [email protected]

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота конкурса.