BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Старую вінакурню каля Гальшанаў прадалі за 53 тысячы рублёў

У Беларусі адбыўся аўкцыён, на які была выстаўлена старая вінакурня ў вёсцы Міхайлоўшчына, недалёка ад Гальшанаў Ашмянскага раёна. 

Старую вінакурню Скіндэраў на аўкцыёне купілі за 53 520 беларускіх рублёў (16.700 даляраў). Гэта ў 7,5 разоў больш пачатковага кошту за лот, які стартаваў з 7400 рублёў. За старую пабудову змагаліся шэсць фізічных асобаў, але дасталася яна таму, хто выклаў большую суму.

Нагадаем, што гэтую вінакурню ў 1907 годзе пабудаваў Чэслаў Скіндэр і вырабляў спірт. У гады Першай сусветнай вайны ў будынках Скіндэраў лячылі параненых вайскоўцаў, а пазней тут пераапрацоўвалі лён.

Да сённяшніх дзён зберагліся астанкі парку і некалькі гаспадарчых пабудоў Скіндэраў, у тым ліку і вінакурня.

Беларускае Радыё Рацыя