BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стаў вядомы час развітання з мастачкай Нінай Маргаевай

Развітанне з Нінай Маргаевай адбудзецца 16 траўня, у пятніцу з 9 да 11 у ніжнім храме Сабора Святой Марыі Магдалены па адрасе al. “Solidarności” 52, 03-402 Warszawa. У верхнім храме сабора з 9.00 жадаючыя могуць паўдзельнічаць у Літургіі, на якой будуць маліцца аб Ніне, і затым спусціцца разам са святарамі на адпяванне. Альбо ўвесь час быць ля цела ў ніжнім храме. Там можна будзе сказаць слова. Таксама, у каго не атрымаецца раніцай, ёсць магчымасць развітацца ў крэматорыі ў Wyszków пад Варшавай у 15.30.

Тых, хто плануе застацца на памінальны стол, просяць пакінуць свой каментар пад спасылкай у Фэйсбуку.

Нагадаем, Ніна Маргаева памерла ў Варшаве ва ўзросце 40 год ад невылечнай хваробы.

YouTube player