На гэтым тыдні ў Гданьску ўручылі літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця.
Што дае ўзнагарода ўдзельнікам і пераможцам, распавяла суарганізатарка падзеі, паэтка і перакладчыца, старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай:
-Дае трошкі бачнасці, безумоўна, дае ўвагу. Я спадзяюся, што крыху дае продажаў, нейкую, можа быць, матэрыяльную ўзнагароду. Бо беларуская літаратура – гэта не праца, якая прыносіць нейкія дывідэнды матэрыяльныя. А тут ёсць усё ж такі нейкая ўзнагарода. І гэта прыцягненне ўвагі да беларускай літаратуры ў прынцыпе, не толькі да творчасці лаўрэатаў, а проста да беларускай літаратуры праз канкрэтных лаўрэатаў.
Нагадаем, сёлета пераможцам Прэміі стаў Валянцін Акудовіч за кнігу “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым”.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя