У нашым эфіры пабывалі рэжысёрка Моніка Дабраўлянская і акторка Моніка Давідзюк. Размаўляем пра спекталь – прэм’еру ў рамах фестывалю «Напрмак Усход».
РР: Спадарыня Моніка, я толькі бы хацеў толькі нашым слухачам расказаць, што гэта будзе прэм’ера, першы паказ. Беластоцкі глядач заўтра, а 16 паводле мясцовага часу ў рамках фестывалю «Напрамак Усход» пабачыць спектакль па Еве Вежнавец. Вы кажаце, што не да канца гэта так. Патлумачце калі ласка гэтыя акалічнасці, і давайце з гэтага пачнем.
Моніка Дабраўлянская: Так, працэс паўставання гэтага спектаклю вельмі нетыповы. Паміма таго, што гэта ўжо мой 40-ы спектакль, я яшчэ не працавала такім чынам. Таму што мы ўжо працавалі над сцэнічным чытаннем, але гэтае сцэнічнае чытанне было больш сцэнічнае чым чытанне. Для нас было сюрпрызам, што з гэтым сцэнічным чытаннем ужо ў гэтым часе мы мелі два запрашэння. Першы раз мы паказаліся пад канец чэрвеня ў Тэатральным Інстытуце ў Варшаве.
Моніка Дабраўлянская
РР: То гэта то бок як чытанні, не поўны спектакль, так?
Моніка Дабраўлянская: Інфармацыйныя чытанні, так. Так што гэта было чытанне, але так скажам з акцэнтам на перформатыўным паказанні гэтага. Так што найбольшай розніцай да заўтрашняй прэм’еры быў факт, што акторкі яшчэ чыталі тэкст. Канешне, мы яшчэ папрацавалі над ролямі глыбей, знайшлі дадаткова некалькі сцэнічных рашэнняў. Але гэта спектакль, які паўстае ў растэрміноўку. Я яшчэ ніколі не працавала такім чынам. Таму што я ўжо працавала асобна над сцэнічным чытаннем, і асобна паявіўся з гэтага спектакль, але гэта не было так ў «растэрміноўку» паказанае.
Моніка Давідзюк
Моніка Давідзюк: Я вучылася ў ліцэі з беларускай мовай навучання, у мяне была матура па беларускай мове. Пасля быў доўгі перапынак, бо я з’ехала з Падляшша. Трэба было пакаштаваць гэты “забаронены плод”. Паехала туды і сюды, шмат рэчаў з’явілася ў маім жыцці.
РР: Як вы апынуліся ў беларускім калектыве?
Моніка Давідзюк: Гэта ўсё пані Моніка. Мы сустрэліся ў 2006 годзе ў Познані. Гэта быў Польскі тэатр. Там не было беларусаў, гэта было па-польску ў Познані і ўсё. Дзякуючы гэтай сустрэчы, гэта наша трэцяя сустрэча.
РР: Як вы сябе ідэнтыфікуеце? Як беларуска ці як полька?
Моніка Давідзюк: Я прысвячаю гэтае пытанне майму сябру Войцеху Сегеню. Ён мне заўсёды, кажа, што мне трэба быць тут, а не ва Уроцлаве ці Варшаве, трэба тут. Я маю адказ на гэтае пытанне – я зямлянка.
Поўную размову слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя