BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што нас чакае на XII фестывалі незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве?

Правядзенне Фестывалю незалежнай беларускай культуры, Ночы (не)расстраляных паэтаў, старт новага сезону курсаў беларускай мовы, арганізацыя спартовых мерапрыемстваў, дыскусійныя клубы.

Гэта далёка не поўны спіс мерапрыемстваў беларускай дыяспары ва Уроцлаве цягам кастрычніка, – распавёў наш сённяшні Госць Рацыі, Старшыня Рады Аб’яднання Суполкі беларусаў Уроцлава (Białoruski Związek Solidarności) Сяржук Дубіна:

– З 16 па 20 кастрычніка ва Уроцлаве праходзіць ужо 12 год запар фестываль незалежнай беларускай культуры. Вельмі маштабнае мерапрыемства, якое мае двух галоўных арганізатараў – гэта суполка беларусаў Уроцлава, і фундацыя «Za wolność naszą i waszą”, і вельмі шмат арганізацый, якія падтрымліваюць гэты фестываль менавіта гарадскіх уроцлаўскіх.

Запланавана у праграме 5 вельмі інтэнсіўных дзён спектакляў, экскурсій у музеі, «Пан Тадэвуш» на беларускай мове, экскурсіі па Уроцлаве, адкрытая дыскусія, кніжныя кірмашы, розныя майстэрні, інтэрактыўныя забавы, літаратурныя сустрэчы, і ўсё гэта закончыцца канцэртам гурту «KRIWI». Таму з 16 па 20 кастрычніка ва Уроцлаве гэты фестываль будзе адбывацца, таксама падрабязнасці можна знайсці на старонках арганізатараў. Яшчэ да чаго мы зараз рыхтуемся – арганізацыя «Ночы нерасстраляных паэтаў». З датай пакуль што мы не вызначыліся, бо шукаем вялікае памяшканне.

Аналізуючы папярэдні попыт аўдыторыі на такое мерапрыемства, так шмат людзей прыйшло год таму, што зараз шукаем большага памяшкання, і таксама разглядаем магчымасць 29-30 чысла, можа ў нейкія буднія дні гэта правесці. Але неўзабаве гэта таксама з’явіцца. Там працоўная група працуе вельмі плённа: там ужо ўсе вершы паздзеленыя, рэквізіты закупленыя, толькі яшчэ засталося вызначыцца з датай і дзе гэта будзе, з памяшканнем.

РР: Давайце вернемся да гэтага фестывалю беларускай культуры. Якія асноўныя акцэнты менавіта сёлета будуць, паколькі гэта ўжо 12 раз?

– Увогуле гэты фестываль цікава змяняецца на працягу свайго існавання. Напрыклад у гэтым годзе выбраны такі слоган фестывалю «Разам далей». Папярэднім напрыклад быў «Разам лепей», цяпер «Разам далей!». Гэта добра паказвае, наколькі эвалюцыяніруе тая думка беларускай культуры, прадстаўлення беларускай культуры. Тое што ўжо недастаткова быць толькі разам лепей, недастаткова быць на адным месцы, толькі ўжо патрэбна рухацца дзесьці далей. І менавіта цяперашні акцэнт зроблены больш на тым, у якія кірунку рухаецца беларуская культура, што там напрыклад у беларускай літаратуры ўвогуле далей.

Там будуць прысутнічаць Ева Вежнавец (Святлана Курс), Уладзімір Някляеў, Наста Кудасава, будзе дыскусія нават на тэму літаратуры, куды мы далей рухаемся ў літаратуры. Альбо стэрэатыпы. Будзе асобнае мерапрыемстыва, дзе абмяркоўваем польска-літоўска-беларускія стэрэатыпы, асэнсоўваючы падзеі 2020 году. Прайшло дастаткова часу, і трэба падумаць куды за гэтыя чатыры гады беларускае грамадства, беларуская культура хоча рухацца. Таму цяпер зробленыя акцэнты на будучым кірунку развіцця.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Ужо сёння, 16 кастрычніка, ва Уроцлаве адбываецца першы дзень у межах 12-га па ліку Фестывалю незалежнай беларускай культуры. У праграме – экскурсія па выставе ў Музеі Пана Тадэвуша і спектакль “Неверагоднае славянства”.

Беларускае Радыё Рацыя