Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе сёлета ў лістападзе. У спісе намінантаў – 19 кніг.

Пра адметнасці імпрэзы ў гэтым годзе распавёў каардынатар імпрэзы і творчага кірунку Беларускага ПЭНу Іван Гоцманаў:
– Самая галоўная адметнасць і навінка ў гэтай сёлетняй прэміі – мы вырашылі дапусціць да ўдзелу аўдыёкнігі. І такая кніга, дзякуючы выдавецтвам, з’явілася ў поўным спісе. Гэта кніга «Забойства на вуліцы Макаёнка». І адметна, што менавіта аўдыёверсія гэтай кнігі выйшла першай за іншыя версіі. У Audiobooks.by спачатку выйшла аўдыёверсія, а пасля ўжо з’явілася кніжная версія ў выдавецтве Янушкевіча.
Горад правядзення сёлетняй Прэміі, а таксама дакладную дату арганізатары абяцаюць раскарыць пазней. Летась падзея адбылася ў Гданьску.
Беларускае Радыё Рацыя






