Цяпер і да нядзелі ўключна ў Гарадку пад Беластокам праходзіць фестываль абуджаных TUTAKA. Уваход традыцыйна вольны. Праграма насычаная.

У пятніцу сярод майстар-класаў – «Дыханне і голас у традыцыйных спевах» ад Караліны Падруцкай, «Варым крупнік з Марыяй Грыц», лекцыі «Беларускі музычны фальклор як экзотыка для беларусаў» ад Вольгі Барышнікавай, «Беларускі рэп — як усё пачалося і што цяпер?» з Дзянісам MANDZIK. А яшчэ – чытка п’есы «Цесля» ад Сержука Тоўсцікава і Вольгі Каралёнак, паказ дакументальнага фільма «Апошнія словы», дыскусія «Традыцыя ў сучасным: пераасэнсаванне спадчыны». Да таго ж прэзентацыя кнігі вершаў Артура Камароўскага «Анатомія», адкрыты запіс падкаста «Калякі Малякі» з гуртом «Сербскі Нож». А на галоўнай сцэне выступяць MANDZIK, ILO&FRIENDS, DAJ DAROHU!, PAPA BO SELEKTAH. Дарэчы, на пляцоўцы CHILLAKA пройдуць нефармальныя сустрэчы з артыстамі.
Субота – таксама актыўны дзень. Тут – лекцыя «Таямніцы Радзівілаўскай мапы. Чаму яна важная для сучасных беларусаў» ад Цімоха Акудовіча, майстар-клас для дзяцей ад Кацярыны Еўдакімавай «Вышываем паштоўкі», квіз пра Беларусь, паказ дакументальнага фільма «Дом там, дзе я?», лекцыя «Пра пурызм у беларускай мове» з Арцёмам Сізінцавым, інтэрактыўная лекцыя-паказ «Мужчынская і жаночая мода часоў паўстання Кастуся Каліноўскага» ад Каці Ваданосавай. Таксама далучаюцца зоркі Белсата, ёга для здаровай спіны ад Івоны Скаскевіч. На сцэна Bialystok music club пройдуць выступы DZIADZIEŃKA, PAMIDORAŬ, KURWADZIKI і іншыя. На сцэне TUTAKA – SPIEVY Z-PAD MOSTA, ILI-ILI, DZIECIUKI, KRAMBAMBULA, … PAPA BO SELEKTAH.
У нядзелю актыўнасці не спыняюцца. Тут – майстар-клас па стварэнні ўпрыгажэнняў з пацерак ад Валерыі Сас, лекцыя «Самастойныя дзеці» ад Юліі Гурыновіч, міфічны майстар-клас для дзяцей «Напалову людзі, напалову нячысцікі!» ад Таццяны Калач, «Лекцыя пра могілкі беларусаў у свеце з выставай фотаздымкаў», паказ дакументальнага фільма «Вольны хор», прэзентацыя да 25-годдзя фонда Kamunikat.org. Увечары чакаецца нефармальная сустрэча з арганізатарамі. На сцэне Bialystok music club – POZNAŃSKI ŚPIEŬNY SCHOD, HOMAN-BAND, MUV, BEREK. На пляцоўцы TUTAKA – NAVIBAND, MAXIM I OLICZKA, ARHEDELIC.
Такая “Тутака” чакаецца сёлета. Далучайцеся!
Беларускае Радыё Рацыя






