BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Штучны інтэлект не заменіць музыкаў, бо ў яго няма душы”

“Нягледзячы на тое, што штучны інтэлект усё больш актыўна з’яўляецца ў нашым жыцці, ён ніколі не заменіць чалавека”.

Такое меркаванне выказала выкладчыца заняткаў па нейрасетках, беларуская спявачка Наталля Лёгкая. Нашаму радыё яна патлумачыла свой погляд:

Так, я ведаю, што існуюць нейрасеткі, якія пішуць музыку, гуляюць галасамі розных акторах і г.д. Я думаю, што гэта хутка будзе асобным відам мастацтва. Але ўсё адно, гэта будзе дапаўненнем, сеткі не заменяць жывую музыку, жывых музыкантаў. Бо, напрыклад, ёсць лічбавая фатаграфія, і ёсць фатаграфія на стужцы. Зразумела, што лічбавая фатаграфія сёння найбольш папулярная, але ёсць аматары паздымаць на стужку і паглядзець фотаздымкі са стужак. Таму, гэта будзе прыкладна тое ж. Чаму штучны інтэлект не заменіць наш інтэлект – таму што ў яго няма душы.

Нагадаем, беларуская артыстка Наталля Лёгкая (яна ж – Берта) цяпер жыве і працуе ў Варшаве.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя