BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Студыя “Купалінка” запускае ў Варшаве тэатральныя летнікі

Наталля Локіць

Студыя “Купалінка” пры падтрымцы Міністэрства Культуры Польшчы запускае ў Варшаве тэатральныя летнікі. Яны будуць ладзіцца з 1 па 14 ліпеня ў Варшаве. Распавядае кіраўніца студыі Наталля Локіць:

– Будуць дзве групы па 12-ць чалавек. Першая група з 6-ці да 11-ці гадоў, старэйшая група ад 12-ці да 16-ці гадоў. У кожнай групы будзе свая праграма. У першай групы яна будзе больш скіраваная на розныя тэатральныя праграмы – сцэнічны рух, спеў, танец. Дарослая група, апрача таго, што ў яе будзе таксама тэатральная скіраванасць, яны будуць вывучаць асновы рэжысуры і відэамантажа. У нас яшчэ будуць такія майстар-класы, якія будуць весці не толькі беларускія майстры і настаўнікі, але яшчэ і польскія.

Напрыканцы летнікаў удзельнікі пакажуць вынікі: тэатральную пастаноўку і фільм.

Беларускае Радыё Рацыя