Каворкінг за кавай, кніжны клуб, танцавальна-рухальная тэрапія, выстава Ніны Маргаевай «Крок насустрач», прэзентацыя аўдыёальбома вершаў «Стыхія» Аляксея Сасніцкага — гэта толькі частка актыўнасцяў, што прапануе прастора CreateCulture Space у студзені.

Надзея Ількевіч, выканаўчая дырэктарка і сузаснавальніца прасторы, распавядае:
— Мы зараз добра функцыянуем і прапануем шмат цудоўных мерапрыемстваў, звязаных з культурай. Напрыклад, нядаўна быў паказ фільма «Кураж» Аляксея Палуяна. Сам рэжысёр наведаў нас, і ў нас адбылася цудоўная сустрэча. Таксама мы ладзім музычна-паэтычныя вечарыны, дзе збіраецца міжнародная супольнасць.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Бліжэйшыя падзеі адбудуцца 20 студзеня:
- 17:00 (па літоўскім часе) – «Юныя інжынеры», актыўнасць для дзяцей;
- 18:30 – Танцавальна-рухальная тэрапія.
Прастора CreateCulture Space працягвае аб’ядноўваць беларусаў і прыхільнікаў культуры, прапануючы разнастайныя мерапрыемствы для любога ўзросту і інтарэсаў.
Беларускае Радыё Рацыя