Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае малюнкі беларускіх палітзняволеных, што былі створаныя у СІЗА, калоніях, турмах ды на «хіміі».

На думку праваабаронцаў, захаваць такія творы важна таму, што яны ёсць частка гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека.
Збор можна пабачыць на сайце prisonart.spring96.org. Творы палітзняволеных можна даслаць на мэйл [email protected].
Па стане на 10 лютага ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1419 чалавек, рэальная колькасць нашмат большая.
Беларускае Радыё Рацыя






