
У сёлетнім конкурсе прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку было пададзена 40 кніг. Каб ушанаваць лаўрэатку ці лаўрэата, неабходна стварыць галоўную ўзнагароду — статуэтку анёла. Гэта ўнікальны сімвал, зроблены беларускім мастаком адмыслова для прэміі. Кошт вырабу складае 5000 злотых (≈1170 еўра), таму мы запусцілі збор сродкаў і будзем шчыра ўдзячныя вашай падтрымцы!
падтрымайце збор на польскім сайце zrzutka.pl;
заданацце ў еўра на сайце 4fund.com;
калі вы карыстаецеся сервісам fanimani.pl .
Падтрымайце прэмію — і вы падтрымаеце беларускую кнігу, якою варта ганарыцца. Ваш унёсак — гэта не проста дапамога. Гэта інвестыцыя ў выгляд, гучанне і прысутнасць Беларусі ў свеце. Гэта знак, што мы тут, што мы ствараем, што мы не маўчым.
Беларускі ПЭН