Гарадзенскія акторы Аляксандр Енджыеўскі і Настасся Суханосік паказалі ў Беластоцкім музычным клубе спектакль па творах Вольгі Гапеевай. Адзін з твораў, які стаў часткай гэтага прадстаўлення, быў твор «Сумны суп».

Пасля спектакля гледачы падзяліліся сваімі ўражаннямі:
– Гэта было вельмі жыва. І што мне вельмі зайшло, дык тое, што дзеці ловяць той сэнс, які могуць злавіць дзеці, а дарослыя – той, які могуць злавіць дарослыя. Вельмі крутая сямейная штука. Не пашкадаваў, што мы сёння прыехалі сюды. Шмат было прыемнай нечаканасці.
– Такі погляд цікавы. Усё што адбываецца вакол нас. Альтэрнатыўная гісторыя, і яна адаптаваная ў нашыя падзеі.
– Мы з жонкай ужо тры гады не былі на такіх мерапрыемствах. Вельмі прыемна было пабыць. Беларуская мова, добра граюць акторы.

Аляксандр Енджыеўскі таксама падзяліўся сваімі ўражаннямі ад беластоцкай публікі:
– Да нас заўсёды звярталіся і казалі: ой, мы не паглядзелі ваш спектакль. Мы вырашылі паказаць спектакль у Беластоцкім музычным клубе. Дзякуй Богу прыйшлі людзі. Недзе 60 чалавек. Можа больш. Уражанні вельмі цёплыя, добрыя. Спектакль такі сямейны. І ўражанні ад публікі таксама сямейныя, таму што яны ўспрымалі ўсе нашыя жарты, нашыя думкі, і мы з імі былі на адной хвалі.
Акторы напрыканцы прадстаўлення запрасілі прысутных паўдзельнічаць у Дэкламатарскім конкурсе, які ладзіць у Беластоку фундацыя «Тутака». Падаць заяўку на гэты конкурс можна да 4 лютага 2025 года.





Беларускае Радыё Рацыя






