У Падляшскім музеі ў Беластоку адбылася сустрэча з аўтарамі выдання «Сураж, стан. 2 – сярэднявечны некропаль на польска-руска-ятвяжскай мяжы». Важнасць некропаля для культур памежжа адзначыў адзін з сааўтараў кнігі, супрацоўнік Інстытута археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук, археолаг Дарыюш Краснадэмбскі:
— Папраўдзе было вызначана 78 пахаванняў, але мы ўважаем, што на могілках было прыкладна ад 200 да 250 магілаў. Мы думаем, што яны існавалі паміж XII і пачаткам XIV стагоддзя. Людзей там хавалі паводле хрысціянскага абраду. Гэта быў адзін з самых ранніх хрысціянскіх цэнтраў на тэрыторыі Падляшша. Людзі, якіх там хавалі, імаверна, былі звязаныя з Мазовіяй.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Асаблівую ўвагу навуковец звяртае на ўнікальныя рысы пахаванняў у Суражы, такія як магілы ў каменных «кажухах» і курганах, што адрознівае некропаль ад іншых «вясковых» могілак Падляшша. Выданне пра некропаль у Суражы было выдадзены пры падтрымцы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, да даступнае ў краме і на афіцыйным сайце Падляшскага музея.
Беларускае Радыё Рацыя