Літва, Украіна і Польшча рыхтуюць супольную заяўку на ўключэнне агульнай для краін традыцыі Куцці ў Рэпрэзентатыўны спіс UNESCO нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Як паведамляецца на сайце Міністэрства культуры Літвы, пра гэта паведаміла намесніца міністра культуры Інгрыда Велюце ў часе першай сустрэчы ў фармаце «Культурны Рамштайн», што прайшла ва ўкраінскім Ужгарадзе.
Сустрэчу прымеркавалі да абмеркавання аднаўлення ўкраінскай культуры, якая таксама цярпіць ад расейскай агрэсіі.
Як адзін з праектаў, накіраваных на падтрымку культуры, Інгрыда Велюце назвала «падрыхтоўку супольнай заяўкі Літвы, Украіны і Польшчы на ўключэнне традыцыі дня Куцці ў Рэпрэзентатыўны спіс UNESCO нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва».
У Беларусі таксама існуе традыцыя Куцці, напярэдадні Раства Хрыстовага.