Набліжаецца неафіцыйнае свята – Стары Новы год, якое традыцыйна адзначаецца ў краінах, цэрквы якіх сустракаюць Каляды па юліянскім календары, значыць 7 студзеня. Адпаведна, дата наступлення “Старога Новага года” адпавядае Новаму году па юліянскім календары.
З гэтай нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Берасцейшчыны, ці рыхтуюць яны на сённяшні вечар святочны стол?
-На Стары Новы год мы збіраемся сям’ёю, узгадваем усе нягоды, радасці. Так у нас заўсёды адбываецца.
-Канешне, у коле сям’і. Але спачатку трэба папрацаваць, а пасля ўжо з блізкімі, родныі, сябрамі адсвяткаваць.
-Абавязкова. А як жа ж без гэтага?! Заўсёды адзначалі і зараз адзначаем.
-Адзначаем, але не так як Новы год.
-Тое ж самае, што і Новы год, адзначаем стары Новы год.
Традыцыя святкавання Старога Новага года існуе не толькі на беларускіх, польскіх і ўкраінскіх землях. На поўдні Еўропы, у некаторых рэгіёнах Сербіі і Чарногорыі 14 студзеня з’яўляецца выходным днём. Таксама гэты дзень адзначаюць і ў некаторых частках Швейцарыі і на паўночы Афрыкі.
Беларускае Радыё Рацыя