BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сустрэча «Як пачаць генеалагічныя пошукі» ў Познані

У нядзелю, 1 лютага, у Познані ў фундацыі КУТ (Крамарска, 32) адбудзецца сустрэча-лекцыя «Як пачаць генеалагічныя пошукі». Пачатак 15.00.

Вось пра што пойдзе гаворка: 
 з чаго пачаць генеалагічныя пошукі; 
 якія крокі можна зрабіць самастойна; 
 якія ёсць магчымасці, калі няма доступу да архіваў; 
 як працаваць з сямейнымі ўспамінамі, дакументамі і адкрытымі крыніцамі. 

Сустрэча будзе карыснай як для тых, хто толькі задумваецца пра свой род, так і для тых, хто ўжо рабіў першыя спробы, але зайшоў у тупік. 

Фармат — размова і абмеркаванне, можна задаваць пытанні і дзяліцца ўласным досведам. 

Уваход вольны. 

Арганізатары