Прэзентацыя новага выдання архіва VEHA «Руіны Беларусі» адбылася 15 снежня ў Галерэі Арсенал у Беластоку.

Кніга змяшчае фатаграфіі разбураных помнікаў архітэктуры з 45 сямейных і публічных архіваў, уключаючы зборы Цэнтра беларускай культуры, і прадстаўляе замкі, касцёлы, цэрквы, ратушы, сінагогі і хаты, многія з якіх страчаны без звароту. Надзвычай важна сустрэчу ацаніў мастак і аўтар уступнага эсэ да кнігі Уладзімір Грамовіч:
– Гэта была мая канцэпцыя, тое, што ахопліваюць перыяды вех да 80-ых гадоў фотаздымкі. Я вельмі рады, што яна нарэшце выйшла. Сама праца над кнігай ішла доўга, можна сказаць два гады.
Прысутная на сустрэчы пісьменніца і даследчыца з Падляшша Анэта Прымака‑Онішк падкрэсліла значэнне супольных праектаў для захавання культурнай пераемнасці і развіцця дыялогу паміж даследчыкамі, мастакамі і грамадскасцю:
– Я думаю, што гэта вельмі важна, бо між нашымі асяродкамі была мяжа. 80 год мяжы. І гэта быў такі час, калі мы жылі асобна, але гэтая гісторыя раней была супольная.
У межах беластоцкай прэзентацыі ўдзельнікі мелі магчымасць азнаёміцца з фотаматэрыяламі кнігі, абмеркаваць лёсы беларускіх замкаў і храмаў, а таксама прыняць удзел у дыскусіі пра культурную спадчыну. Кнігу можна набыць непасрэдна ў Галерэі Арсенал.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя






