16 чэрвеня лаўрэатка Нобелеўскай прэміі і ганаровая старшыня Беларускага ПЭНа Святлана Алексіевіч сустрэнецца са сваімі чытачкамі і чытачамі ў Варшаве ў Новым Тэатры. Мы радыя запрасіць вас далучыцца да спаткання!

Фота: Mateusz Skwarczek / Agencja wyborcza.pl
Дата і час: 16 чэрвеня 2025 года, 19:00–21:00.
Месца: Фае Новага Тэатра / Новая Кнігарня, ul. Madalińskiego 10/16, 02-513 Варшава, Польшча.
Мова сустрэчы: руская / беларуская, з перакладам на польскую мову.
Уваход вольны.
Святлана Алексіевіч (нар. 1948) – беларуская пісьменніца і журналістка, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015), якую атрымала за «паліфанічныя творы, помнік пакутам і мужнасці ў наш час».
Мадэраваць сустрэчу будуць Таццяна Нядбай і Юстына Чэхоўска.
Арганізатар падзеі – Беларускі ПЭН, суарганізатар – Новы Тэатр (Nowy Teatr), партнёр – горад Варшава.
Арганізатары






