У суботу, 6 снежня, у “Мара-хабе” (ul. Jacka Malczewskiego 21) адбудзецца сустрэча “Таямніцы Радзівілаўскай мапы”. Пачатак 18.00.

Пра Радзівілаўскую мапу, альбо мапу Тамаша Макоўскага шмат хто чуў. Гэты прадмет з задавальненнем набываюць беларускія калекцыянеры і выкарыстоўваюць у сваіх працах дызайнеры.
Але як і для чаго паўстала гэтая мапа ў самым пачатку 17 ст.?
І якія таямніцы хавае ў сабе?
І чаму гэты артэфакт важны для сучасных беларусаў?
Вы даведаецеся цікавыя факты пра гісторыю стварэння гэтай мапы, а таксама ўбачыце яе ўжывую. На сустрэчы будзе прэзентаваны арыгінал мапы XVII ст.
Лектар – папулярызатар беларускай гісторыі Цімох Акудовіч.
Уваход вольны.
Арганізатары






