У нядзелю, 21 снежня, у Беластоку ў прасторы “Новая Зямля” (ul. Rocha, 5/32) адбудзецца сустрэча з пісьменнікам Алесем Аркушам. Пачатак 17.00.

Спадар Алесь запрашае на прэзентацыю сваіх сёлетніх кніг – рамана «Запавольваньне», зборніка вершаў «Чаму праўда такая слабая?» і зборніка выбранай паэзіі «Ня думаць пра сон і паразы», а таксама калектыўнага зборніка літаратуразнаўчых тэкстаў «Беларуская літаратура пасля 1986 года. Новы погляд».
На сустрэчы спадар Алесь раскажа пра заснаваную ім паэтычную кніжную серыю «Брукаванка», пра свае новыя кнігі і найноўшыя беларускія літаратурныя падзеі ў замежжы.
У сустрэчы возьмуць удзел Уладзімір Арлоў, Ганна Кандрацюк, песні на словы Алеся Аркуша выканае Ігар Палынскі.
Уваход вольны.
Арганізатары






