У суботу, 1 сакавіка, у Познані ў прасторы «МУ» (Fredry 5/3a) адбудзецца сустрэча з паэтам і перакладчыкам Ігарам Куліковым.

Спадар Ігар прэзентуе сваю найноўшую кнігу вершаў «Бяс край», якая летась выйшла ў берлінскім выдавецтве «Hochroth Minsk». Кніга ўжо трапіла ў шорт-ліст літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”.
Прагучаць вершы з будучай «урбаністычнай» кнігі «Горад N…» — пра Менск, Вільню, Варшавы ды іншыя знакавыя для паэта гарады, а таксама жменя перакладаў з даробку англа-амерыканскага паэта В. Х. Одэна.
Аматары творчасці Толкіна змогуць атрымаць аўтограф, бо спадар Ігар нядаўна скончыў працу над перакладам «Валадара Пярсцёнкаў», які выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч».
Уваход вольны.
Арганізатары






