BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сустрэча з Ксеніяй Галубовіч у Варшаве

У пятніцу, 5 красавіка, у Варшаве адбудзецца творчая сустрэча з фатографкай, рэжысёркай Ксеніяй Галубовіч.

Дата: 5 красавіка. Час: 18.00 (час мясцовы). Месца: prastora_bel, Hoża 41, lok 2, Варшава. 

Як журналістка спадарыня Ксенія працавала з шэрагам незалежных беларускіх і замежных СМІ, займалася дакументальнай фатаграфіяй. 

Працавала над праектамі пра правы чалевека, праблему псіхічных захворванняў, сацыяльныя праблемы, рабіла фатаграфіі ў кавіднай рэанімацыі і ў лагеры ўцекачоў.

 З 2021 года Ксенія развівае праект пра крызіс уцекачоў «Я зрабіў памылку, што прыехаў сюды». 

На сустрэчы спадарыня Ксенія раскажа, як трапіць у кавідную рэанімацыю, пераночыць у лагеры бежанцаў на Беларуска-Польскай мяжы, пра здымкі людзей на вайне, у псіханеўралагічным інтэрнаце, у хоспісе і пра ўсё, на што хопіць часу. 

Раскажа пра працу з замежнымі калегамі з вядомых СМІ і пра тое, як будаваць камунікацыю з рознымі рэдакцыямі (пра поспехі і памылкі). 

А яшчэ абавязкова пагавораць пра этыку: як быць блізка да герояў, але не парушыць асабістыя межы і не нашкодзіць людзям. 

Уваход вольны, будуць удзячныя за данаты.

Арганізатары