BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сустрэча з мастачкай і пісьменніцай Эльгай Паповай у Беластоку

26-27 лістапада ў Беластоку адбудзецца сустрэча з мастачкай і пісьменніцай Эльгай Паповай. Эльга (@elga_by) аўтарка чатырох кніг (апошняя выйшла сёлета — «Мора ў горадзе ці «з’ехала на вакацыі. Цалую, Мора!»). Яна праілюстравала 11 кніг, у тым ліку казкі Маляваныча.

Дата: 26-27 лістапада. Час: 18:30 (час мясцовы).

Месца: Хаб «Новая Зямля» (ul. Kardynała Stefana Wyszyńskiego 6A), Беласток.

У яе аповедах і карцінах — ўтульны чароўны свет, напоўнены сонцам, дабрынёй і любоўю да жыцця.

26 лістапада у Хаб Новая Зямля пройдзе сямейная сустрэча 6+ (дзе Эльга будзе чытаць свае казкі, распавядзе цікавыя гісторыі звязаныя з іх стварэннем, прыадкрые таямніцы працы пісьменніка і ілюстратара, а таксама пад яе кіраўніцтвам дзеткі самі змогуць памаляваць).

А 27 лістапада там жа пройдзе сустрэча с дарослымі (14+) Нягледзячы на тое, што Эльга лічацца дзіцячай пісьменніцай, шматлікія яе творы адрасаваныя і дарослым. Яны вяртаюць слухача ў краіну лёгкасці, святла і пяшчоты. Не дарма псіхолагі прызнаюць яе казкі тэрапеўтычнымі, а карціны выкарыстоўваюць у працы з людзьмі, якім не стае рэсурсу.

Арганізатары